25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічныя кватэры кожны дзень таннеюць на чатыры даляры за метр

14

А штотыднёвая хуткасць патаннення квадратнага метра жылплошчы складае зараз ад 25 да 30 даляраў.

Жылая нерухомасць на другасным рынку Менска пачала плыўна таннець яшчэ ўвосень мінулага года. З другой паловы студзеня другасны рынак жылля патрапіў у зону нулявога попыту і максімальнай прапановы, піша «Звязда».

Як паведамлялі інтэрнэт-парталы, тады колькасць прапановаў жылых аб'ектаў на продаж у Менску павялічылася да 9,5 тысяч кватэр.

Па інфармацыі экспертаў рынка нерухомасці, за два першыя месяцы годы сярэднія кошты на другасныя кватэры сталіцы знізіліся прыблізна на 12—13 адсоткаў, а вось за сакавік жыллё на другасным рынку патаннела адразу на 8,5 адсотка. У красавіку тэндэнцыя на патанненне кватэр працягваецца. Па статыстыцы інфармацыйнага каталога, хуткасць патаннення кватэр складае цяпер ад 25 так 30 даляраў за квадратны метр жылых памяшканняў штотыдзень.

Сёння сярэдні кошт квадратнага метра прапанаваных на продаж адна- і двухпакаёвых кватэр складае 1500—1550 даляраў. Паміж тым, па такім кошце кватэры пакупнікоў ужо не цікавяць. Пры рэальным продажы жыллё купляецца толькі тады, калі квадратны метр агульнай плошчы кватэр прадаўцы зніжаюць да 1300—1400 даляраў.

Сёння ў сталіцы з'явіліся не вельмі якасныя аднапакаёвыя кватэры ў Завадскім раёне і Шабанах па стартавым кошце 38—39 тысяч даляраў. Галоўным чынам, гаворка ідзе аб кватэрах на першых альбо апошніх паверхах агульнай плошчай у 31—33 квадратных метры.

Без вялікіх праблем цяпер можна адшукаць стандартныя аднапакаёвыя і ў дзевяціпавярховых дамах коштам да 45 тысяч даляраў. У агенцтвах нерухомасці з'явілася шмат прапановаў і па танных двухпакаёвых кватэрах. Невялікія «хрушчоўкі» у старых пяціпавярховых дамах агульнай плошчай да 44—46 квадратных метраў прапаноўваюцца цяпер ад 50 да 55 тысяч даляраў.

Самыя адважныя аналітыкі Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» упэўненыя, што наступствы крызісу і дарагія жыллёвыя крэдыты будуць спрыяць наступнаму патанненню сталічнага жылля. Па іхніх прагнозах, ужо ў ліпені - жніўні квадратны метр старых двухпакаёвых і трохпакаёвых «хрушчовак» будзе каштаваць не больш за тысячу даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках