25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі і Ахмадзінежада «блізкія погляды на міжнароднай арэне»

3

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Ірану больш актыўна развіваць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны і рэалізоўваць дасягнутыя раней дамоўленасці.

"Прашу перадаць духоўнаму лідэру і прэзідэнту Ірана, што мы будзем свята выконваць дасягнутыя дамоўленасці. Мы чакаем большай актыўнасці ў рэалізацыі праектаў, якія былі пазначаныя. Гэта будзе не толькі карысць для нас, што відавочна, але і карысць для сумеснага руху наперад, карысць для эканомікі Ірана", - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з кіраўніком судовай улады Ірана Махмудам Хашэмі Шахрудзі, перадае "Інтэрфакс".

А.Лукашэнка адзначыў, што "Беларусь вызначыла Іран як свайго галоўнага партнёра ў гэтым рэгіёне". "Мы радыя, што іранскае кіраўніцтва пайшло насустрач, і мы хочам, каб нашае супрацоўніцтва пашыралася і паглыблялася", - сказаў беларускі кіраўнік. Па ягоных словах, "таваразварот, які наблізіўся да $100 млн - гэта вельмі мала. Таму мы разлічваем на вялікую актыўнасць у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве".

Беларускі кіраўнік прывітаў кіраўніка судовай улады Ірана як чалавека "вельмі ўплывовага не толькі ў Іране, але і на міжнароднай арэне". "Ваш візіт сведчыць аб тым, што паміж Беларуссю і Іранам склаліся добрыя адносіны паміж усімі галінамі ўлады. Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, што супрацоўніцтва судовых галін улады працягвалася, і я ўсяляк гэта буду падтрымліваць", - адзначыў Лукашэнка.

У сваю чаргу М.Х. Шахрудзі заявіў, што, "з нашага пункту гледжання, адносіны паміж Іранам і Беларуссю з'яўляюцца сяброўскімі і вельмі блізкімі". "Усе высокапастаўленыя службовыя асобы ў нашай краіне зацікаўленыя ў паглыбленні і ўмацаванні адносінаў ва ўсіх сферах", - сказаў кіраўнік судовай улады Ірана. Ён паведаміў, што перад сваім візітам у Менск сустракаўся з прэзідэнтам Махмудам Ахмадзінежадам, які "казаў аб важнасці адносінаў з Беларуссю". "Ён лічыць, што ўсе падпісаныя дакументы павінныя быць рэалізаваныя і ўступіць у сілу", - заявіў М.Х. Шахрудзі. Спасылаючыся на выказванні прэзідэнта Ірана ён таксама дадаў, што "таваразварот не адказвае патэнцыялу дзвюх краін".

М.Х.Шахрудзі таксама заявіў, што ў дзвюх дзяржаваў, "да шчасця, блізкія погляды на міжнароднай арэне".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках