25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія таксісты вымушаныя зніжаць кошты

6

У Менску машын па выкліку становіцца больш, таму што працоўныя заводаў ідуць таксаваць.

Таксісты часта адпачываюць у завулку побач з менскай філармоніяй. Звычайна тут стаяць дзве - тры машыны... А учора апоўдні хвост чаргі губляўся ў канцы завулка.

- Выклікаў стала менш у 2 - 3 разы, - распавядае «Комсомольской правде в Беларуси» таксіст службы 184. - Бывае, адзін - два выклікі ў дзень. Не тое, што раней!

- У людзей заробкі ўпалі, на ежу ледзь хапае. Паспяваю паўтома Дзюма прачытаць, пакуль выкліку дачакаюся. Вось кіраўнікі службаў таксі і сталі зніжаць кошты, - згаджаецца сусед па чарзе.

- А я лічу, што не попыт падае, а машын больш, - кажа іх канкурэнт з 158. - Людзі звальняюцца з заводаў і ідуць у таксісты. Тут заробак не 600 тысяч, а паболей… Прыйдзецца зніжаць кошт. Думаю, будзе і 1100 за км.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках