25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьню Ўладзіміру Асіпенку адмовілі ў выплаце ваеннай пенсіі

5

Падпалкоўніку запасу Ўладзіміру Асіпенку, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары па «справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў», адмовілі ў тым, каб ягоную ваенную пенсію атрымлівала жонка.

Аб гэтым паведаміў «Народнай Волі» праваабаронца Алег Волчак.

«Раней пенсія выплачвалася Зоі Асіпенка ў банку па месцы жыхарства. А забаронай на атрыманне пенсіі, наколькі мне вядома, стаў ліст следчага ў ваенны камісарыят. Тыя, у сваю чаргу, звярнуліся ў банк. Безумоўна, трактаваць заканадаўства можна па-рознаму…», - распавядае Алег Волчак.

Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і ператрус у іх кватэрах даў пракурор Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» вязьнямі сумлення.

6 красавіка у Ваўкавыску па справе Лявонава, Аўтуховіча і Асіпенкі быў арыштаваны слесар кампаніі «Сціф-Транс» Віктар Макуць і дастаўлены ў менскую турму на вуліцы Акрэсціна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках