25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты за графіці «Свабоду Аўтуховічу!» (Фота)

2
Арышты за графіці «Свабоду Аўтуховічу!» (Фота)

У Асіповічах супрацоўнікамі міліцыі былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту» Арцём Дубскі і Таццяна Касінчук.

Апазіцыянераў абвінавачваюць у тым, што яны напісалі на сцяне заклік «Свабоду Аўтуховічу!». Маладых людзей адвезлі ў мясцовы РУУС для далейшага разбіральніцтва.

На Арцёма Дубскага быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КоАП – «дробнае хуліганства», на Таццяну Касінчук складзены пратакол апытання. Праз некалькі гадзінаў маладых людзей вызвалілі. Адміністрацыйны працэс над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.

Нагадаем, што Арцём Дубскі разам з іншымі актывістамі МФ з 4 траўня трымае галадоўку салідарнасці з арыштаваным лідэрам прадпрымальнікаў Мікалаем Аўтуховічам, які 16 красавіка абвясціў бестэрміновую галадоўку пратэсту. У знак салідарнасці з ім у галадоўцы, якая носіць эстафетны, а таксама бестэрміновы характар, удзельнічаюць ужо 26 чалавек.

Сам Арцём Дубскі – адзін з удзельнікаў «Працэсу 14-ці», прысуджаны да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. 15 траўня над ім павінен прайсці паўторны суд – за тое, што актывіст на некаторы час выязджаў ва Украіну, яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця пакарання.

Пачынаючы з 1 траўня, у Менску праходзілі акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Кожная з гэтых акцыяў была разагнаная АМАПам.

7 траўня на Кастрычніцкую плошчу Менска вышлі некалькі сотняў чалавек з партрэтамі зніклага 10 гадоў таму былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, а таксама з партрэтамі палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Супраць удзельнікаў акцыі памяці былі кінутыя супрацоўнікі АМАПа. Перад і пасля акцыі былі збітыя і арыштаваныя дзясяткі апазіцыянераў.

7 траўня было абвешчана, што акцыі на Кастрычніцкай плошчы часова спыняюцца, пратэсты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў будуць праходзіць кожны дзень у розных частках горада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках