25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць пагадненняў куплі-продажу маёмасці знізілася ў 40 разоў

1

З-за пагаршэння плацежаздольнасці ў Гомелі рэзка скарацілася колькасць пагадненняў куплі-продажу маёмасці, якія здзяйсняюцца праз натарыяльныя канторы.

Пра гэта odsgomel.org паведаміў працаўнік адной з натарыяльных кантораў горада, які пажадаў застацца невядомым:

– У асноўным, гэта былі купля і продаж кватэраў і аўтамабіляў. Зараз плынь прыкладна разоў у сарок меншая. Гэта значыць, было 120 пагадненняў, засталося тры.

Такая шакавальная інфармацыя прымушае рабіць выснову, што ў горадзе замірае рух капіталу. Калі ўзгадаць, што, паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, толькі траціна беларусаў пачалі эканоміць з прычыны крызісу, дык карціна становіцца яшчэ больш трывожнай.

Калі выказаць здагадку, што эканоміць пачалі людзі, найбольш дасведчаныя ў фінансавых справах (а менавіта такія і валодаюць, у большай ступені, сродкамі для здзяйснення буйных пагадненняў), дык скарачэнне продажаў аўтамабіляў і кватэраў становіцца зразумелым. Пытанне толькі, што будзе з эканомікай рэгіёна, калі эканоміць па-сапраўднаму (ці скарачаць выдаткі па неабходнасці) стануць усё астатнія: на харчаванні, вопратцы, забавах. Прыпыненне руху капіталу, як правіла, прыводзіць да сціскання рынкаў, прыпынення вытворчасці, падзення прыбыткаў насельніцтва, беспрацоўя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках