25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны трэці паляк за ўступленне Беларусі ў Еўразвяз

Такія звесткі дае сацыялагічнае даследаванне Варшаўскага інстытута вывучэння грамадскай думкі, рынка і спажывання GfK Polonia.

Апытанне праводзілася напярэдадні пятай гадавіны ўступлення Польшчы ў Еўразвяз, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле атрыманых звестах, прыблізна 77% палякаў здаволеныя тым, што краіна ўступіла ў ЕЗ. 67%, асабліва маладыя людзі, падтрымліваюць і ідэю пашырэння Еўразвяза. Сярод краінаў, якія павінны мець магчымасць уступіць у ЕЗ палякі называюць Украіну (55%), Харватыю (39%), Беларусь (31%) і Турцыю (27%).

Паводле звестак даследавання GfK Polonia, каля паловы палякаў негатыўна ставяцца да ідэі ўвядзення адзінага ўрада ЕЗ і аднаго прэзідэнта. Такая прапанова апошнім часам агучвалася ў асноўным «старымі» еўрапейскімі краінамі. У адрозненні ад «новых» чальцоў ЕЗ, «старая» Еўропа выступае супраць пашырэння Еўразвяза за кошт Турцыі і краінаў «Усходняга партнёрства».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках