25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В.а. кіраўнікі МУС: За паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане трэба адбіраць машыны

31

Анатоль Куляшоў настойвае на канфіскацыі аўтамабіляў у кіроўцаў, якіх двойчы за год затрымалі п'янымі за рулём.

Аб гэтым 12 мая заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў. Ён заявіў, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ў Генеральную пракуратуру свае прапановы, датычныя канфіскацыі аўтамабіляў у кіроўцаў, затрыманых двойчы за год у нецвярозым стане, паведамляе «Интерфакс».

«Мы выйшлі з ініцыятывай на Генпракуратуру аб канфіскацыі транспартных сродкаў у кіроўцаў, якіх двойчы на працягу года затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане», - паведаміў А.Куляшоў. Па ягоных словах, «гэта дасць магчымасць скараціць колькасць ДТЗ па віне п'яных кіроўцаў і будзе дзейснай мерай».

Па ягоных словах, у 2008 годзе ў Беларусі было затрымана 56 тыс. кіроўцаў, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане, 5 тыс. з якіх былі затрыманыя за год на працягу года паўторна.

Што датычна сітуацыі на дарогах у бягучым годзе в.а. абавязкі міністра адзначыў, што «за першыя 4 месяцы гэтага года склалася, увогуле-та, нядрэнная сітуацыя. На 93 загінулых у ДТЗ менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года». Разам з тым А.Куляшоў падкрэсліў, што статыстыка не заўсёды адлюстроўвае тэндэнцыю.

«Сказаць, што мы навялі парадак на дарогах, я не магу, людзі гінулі і гінуць у ДТЗ», - адзначыў ён.

А.Куляшоў таксама паведаміў, што асноўнай прычынай ДТЗ па віне кіроўцаў з'яўляецца парушэнне хуткаснага рэжыму, кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Акрамя гэтага, па ягоных словах, адмоўна на ўзроўні аварыйнасці на дарогах адбіваецца тэхнічны стан аўтатранспарту і адсутнасць досведу ў кіроўцаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках