25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч: «Я паважаю ўчынак Аўтуховіча і салідарны з удзельнікамі галадоўкі» (Відэа, фота)

4
Зміцер Вайцюшкевіч: «Я паважаю ўчынак Аўтуховіча і салідарны з удзельнікамі галадоўкі» (Відэа, фота)

Удзельнікаў галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі падтрымаў вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

Увечары 11 траўня Зміцер Вайцюшкевіч прыйшоў з гітарай у офіс Партыі БНФ на вуліцы Машэрава, дзе з 4 траўня доўжыцца галадоўка салідарнасці з палітычным зняволеным Мікалаем Аўтуховічам. Нагадаем, што арыштаваны лідэр прадпрымальнікаў галадае ў СІЗА амаль месяц – з 16 красавіка – у знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

Зміцер Вайцюшкевіч даў невялікі канцэрт для актывістаў «Маладога Фронту» і праспяваў песню «Сцяг» на словы паэта Уладзіміра Някляева.

«Я тут непадалёк жыву і, гуляючы разам з сынам, падумаў, што было б нядрэнна падтрымаць маладых людзей, якія пайшлі на такі крок – на галадоўку салідарнасці. У нашай краіне наогул цяжка навучыцца быць самім сабой, прымусіць людзей паважаць свае прынцыпы. Я паважаю ўчынак Аўтуховіча. Бо гаворка ідзе ўжо нават не аб патрыятызме, гаворка ідзе аб мужчынскай годнасці. Салідарны з людзьмі, якія галадаюць у падтрымку палітвязня», - сказаў музыка.

Нагадаем, што 4 траўня шэраг палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі абвясцілі бестэрміновую галадоўку ў падтрымку затрыманых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія ўтрыліваюцца ў сталічным СІЗА № 1. Сярод удзельнікаў галадоўкі — былыя палітвязні Андрэй Кім, Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Арцём Дубскі, Эніра Браніцкая, лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, актывісты «Маладога Фронту» Анастасія Палажанка, Мікола Дземідзенка, Кася Салаўёва, Яраслаў Грышчэня, Арцём Ластавецкі, Дар'я Латушкіна, грамадская актывістка з Берасця Наталля Касцючык і іншыя.

Удзельнікі галадоўкі патрабуюць зняць абвінавачванні з арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, неадкладна вызваліць іх, а таксама рэабілітаваць усіх палітвязняў у краіне і спыніць пераслед грамадзянаў па палітычных матывах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках