25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Патупа: Паніжэнне бяспошліннага ўвозу да 200 еўра - крымінагенны прававы акт

18

Незалежныя эксперты лічуць, што памяншэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў з-за мяжы ўдарыць па простых грамадзянах.

Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага (БСПН) Георгій Бадзей лічыць, што рэалізацыя ініцыятывы Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) аб памяншэнні нормы бязмытнага ўвозу тавараў з-за мяжы з цяперашніх 1000 да 200 еўра ўдарыць па простых грамадзянах, і ніякім чынам не выправіць сітуацыю з ростам адмоўнага знешнегандлёвага сальда, піша «Інтэрфакс».

«У выпадку рэалізацыі прапановы ДМК давер да кіраўніцтва краіны з боку грамадзян, безумоўна, знізіцца», - лічыць суразмоўца.

«Як «кашаль хваробы» гэта дапаможа вырашыць праблему адмоўнага знешнегандлёвага сальда, бо не нашыя чаўнакі сёння вызначаюць сітуацыю з імпартам», - адзначыў Г.Бадзей.

Акрамя таго, заўважыў кіраўнік БСПН, «любыя забароны і перашкоды толькі спрыяюць развіццю карупцыі і іншых негатыўных з'яваў».

«Вядома, усе шукаюць шляхі выхаду з цяперашняй складанай эканамічнай сітуацыі. Што ў цяперашняй сітуацыі могуць зрабіць мытнікі? Падвысіць пошліны, павялічыць выдаткі, а цяпер вырашылі ўзяцца за грамадзян, у асноўным за турыстаў», - заявіў ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа.

У асноўным, лічыць эксперт, прапанова ДМК ударыць па простых грамадзянах, турыстах.

«Пераход на 200 еўра, як мяжу для бяспошліннага ўвозу, з'яўляецца яскравым прыкладам крымінагеннага нарматыўнага прававога акту. Гэта занадта нізкі ўзровень, улічваючы нават сярэднія прыбыткі беларусаў, якія выязджаюць за мяжу», - сказаў А.Патупа.

Пры гэтым ён заўважыў: «А як мытнікі будуць вызначаць гэтыя 200 або 300 еўра? Я слаба ўяўляю, колькі часу павінныя будуць прамарнаваць мытнікі, каб ацаніць кошт сувеніраў».

У сваю чаргу «дэпутаты» беларускай «палаткі» схіляюцца да таго, што, абмяжоўваючы бязмытны ўвоз тавараў у краіну, урад імкнецца стымуляваць унутраны спажывецкі попыт.

«Урад шукае любыя меры, якія б былі накіраваныя на стымуляванне рэалізацыі айчынных тавараў. Гэтая мера накіраваная на абарону нашага айчынна рынка», - заявіў кіраўнік камісіі па прамысловасці, ТЭК, сувязі, транспарце і прадпрымальніцтве «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Сямашка.

Нагадаем, што хуткім часам норма бязмытнага ўвозу знізіцца да 200 еўра. Кіраўнік ДМК Аляксандр Шпілеўскі заяўляе, што прымежны бізнэс па ўвозе тавараў пагражае лёгкай прамысловасці Беларусі. У гэтай сувязі беларускія мытнікі выступаюць за тое, каб норма бязмытнага ўвозу была паніжаная да 200 еўра ў самы бліжэйшы час.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках