25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ двое актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» далучаюцца да галадоўкі салідарнасці

Днямі да бестэрміновай галадоўкі, якую праводзяць палітвязень прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і салідарныя з ім беларускія апазіцыянеры, далучыліся яшчэ два дэмакраты.

Гэта актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзіслаў Бародка з Магілёва і Алег Мяцеліца з Бялынічаў (Магілёўская вобласць).

«Я далучыўся да галадоўкі салідарнасці з сённяшняга дня, каб падтрымаць тых людзей, якія яе праводзяць. Акрамя таго, я сам прадпрымальнік, і сваім удзелам у акцыі хачу звярнуць увагу ўлад на сітуацыю, якая склалася вакол Мікалая Аўтуховіча», - пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 сваё рашэнне Алег Мяцеліца.

Нагадаем, 4 траўня шэраг палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі абвесцілі бестэрміновую галадоўку ў падтрымку затрыманых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сталічным СІЗА № 1. Сярод удзельнікаў галадоўкі — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, былыя палітвязні Андрэй Кім, Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Арцём Дубскі, лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, актывісты «Маладога Фронту» Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка і іншыя – ужо больш за 30 чалавек.

Удзельнікі галадоўкі патрабуюць зняць абвінавачванні з арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, неадкладна вызваліць іх, а таксама рэабілітаваць усіх палітвязняў у краіне і спыніць пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту з 16 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках