25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў (Фота)

6

16 траўня адбылася акцыя салідарнасці каля сценаў беларускай амбасады ў Лондане.

У Дзень салідарнасці беларусы, якія пражываюць у Лондане, правялі пікет. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і трымалі ў руках партрэты палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, а таксама зніклых палітыкаў, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

«Мы спадзяемся на хуткае вызваленне палітзняволеных прадпрымальнікаў, а таксама на раскрыццё справаў зніклых палітыкаў. Моцнага здароўя, мужнасці і вытрымкі ўсім рэпрэсаваным і іх родным», -- перадаў адзін з удзельнікаў акцыі Яўген Бакуновіч.

Нагадаем, што актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Санкцыю на затрыманне даў пракурор Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 у Менску. Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках