У Брэсце прайшла акцыя памяці аб зніклых палітыках і журналісце (Фота)
- 18.05.2009, 9:37
У Дзень салідарнасці 16 мая брэсцкія актывісты «Маладога Фронту» раздавалі на вуліцах горада ўлёткі з інфармацыяй аб гвалтоўна зніклых вядомых людзях.
Інфармацыйныя матэрыялы аб бясследна зніклых экс-міністры ўнутраных спраў Беларусі Юрыі Захаранке, віцэ-спікеры Вярхоўнага Савета Віктары Ганчары, журналісце Зміцеры Завадскім, а таксама бізнэсмэне і грамадскім дзеячы Анатолі Красоўскім распаўсюджваліся на рынку «Кавалёва» - адным з самых людных у горадзе месцаў.
Усяго было раздадзена каля 300 улётак. Падчас акцыі ніхто з моладзевых актывістаў затрыманы не быў, паведамляе сайт mfront.net.

