25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прайшла ў Лідзе (Фота)

2

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасці ў Лідзе.

Каля дзесяці чалавек выстраіліся ў ланцуг у цэнтры горада на прыступках каля Дому Быта. Маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі. Акцыя працягвалася 15 хвілін.

Нагадаем, што адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, ужо месяц трымае ў ізалятары галадоўку пратэсту. Ён патрабуе ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць яму, а таксама падследным па гэтай справе Ўладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках