25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў падтрымку Аўтуховіча прайшлі сёння ў Менску і Салігорску (Фота)

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» кожны дзень праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

Сёння маладыя апазіцыянеры вышлі на адну з вуліцаў у цэнтры Менска з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

Сёння ж акцыя салідарнасці прайшла ў Салігорску. Некалькі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» прайшлі па цэнтральных вуліцах горада, узняўшы рукі за галаву і з прымацаванымі да грудзей партрэтамі палітвязняў, паведамляе сайт «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, што адзін з палітвязняў Мікалай Аўтуховіч ужо 33 дні трымае галадоўку пратэсту. Ён патрабуе ў кароткі тэрмін ці перадаць справу ў суд, ці змяніць яму, а таксама падследным па гэтай справе Уладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву меру стрымання пад вартай пад падпіску аб невыяздзе.

Менск

Менск

Салігорск

Салігорск

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках