25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца мая Беларусь чакае ад Расеі 500 мільёнаў даляраў крэдыту

10

Афіцыйны Менск разлічвае ў бліжэйшы час атрымаць другі транш расейскага крэдыту.

Аб гэтым заявіў у аўторак першы намстаршыні ўпраўлення Нацыянальнага банка Павел Каллаўр.

«Пытанне аб атрыманні расейскага крэдыту абмяркоўваецца, і мы не страчваем надзеі атрымаць яго ў канцы мая», - сказаў Каллаўр. Ён нагадаў, што ў канцы мая ў Менску пройдзе паседжанне «саюзнага саўміна», і не выключыў, што на ім будзе абмяркоўвацца дадзенае пытанне, а таксама магчымасць атрымання расейскага крэдыту ў 100 млрд расейскіх рублёў для ўзаемаразлікаў у гандлі з Расеяй, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«На ім будуць разглядацца агульныя антыкрызісныя меры, а пытанне прыцягнення дадатковых сродкаў з'яўляецца адной з антыкрызісных мер для Беларусі», - сказаў Павел Каллаўр.

Па афіцыйнай інфармацыі, у канцы мінулага года Расея і Беларусь дамовіліся аб стабілізацыйным крэдыце ў 2 млрд даляраў, які рэспубліка атрымлівае па частках. Акрамя гэтага, Беларусь крэдытуюць Венесуэла і МВФ. У снежні мінулага года беларусы прыцягнулі дзяржкрэдыт Венесуэлы на 0,5 млрд даляраў, а ў студзені бягучага года паступілі 788 млн даляраў першага транша стабкрэдыта МВФ на 2,46 млрд даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках