25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэт Менскай вобласці скараціўся амаль у 2 разы

4

Паступленні прыбыткаў у бюджэт Менскай вобласці ў студзені—красавіку скараціліся больш чым на 40%.

Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, за чатыры месяцы ў бюджэт і бюджэтныя фонды Менскай вобласці паступіла 955,7 млрд. рублёў, ці 84,5% да планавых прызначэнняў. Такім чынам у студзені—красавіку паступленні ў бюджэт скараціліся на 41,2%, паведамляе БелаПАН.

Тэмп росту прыбыткаў кансалідаванага бюджэту вобласці склаў 58,8% да ўзроўня студзеня—красавіка 2008 года ў супастаўных коштах.

Паводле дадзеных МПЗ, бюджэт вобласці сфармаваны за кошт плацяжоў 21.473 арганізацыяў, 28.237 індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама 667.132 фізічных асобаў, якія выплачваюць падаткі на зямлю і нерухомасць.

Пры гэтым ад прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці ў бюджэт паступіла 437 млрд. рублёў, ці 45,7% у агульнай суме прыбыткаў. За гэтай лічбай у асноўным стаяць буйныя прамысловыя прадпрыемствы вобласці. Як адзначаюць у МПЗ, у бягучым годзе паступленні ад арганізацыяў дзяржаўнай формы ўласнасці знізіліся ў 2,3 разы ў супастаўных коштах.

Плацельшчыкі недзяржаўнага сектара забяспечылі плацяжы ў 517,8 млрд. рублёў, ці 54,2%. Ад фізічных асобаў — плацельшчыкаў падаткаў на ўласнасць паступіла 0,9 млрд. рублёў.

У МПЗ таксама адзначаюць станоўчую дынаміку па напаўненні бюджэту плацяжамі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. За чатыры месяцы гэтага года імі выплачана 212,3 млрд. рублёў падатковых плацяжоў, што на 8,6% больш, чым летась.

Па стане на 1 траўня 2009 года, плацельшчыкамі вобласці дапушчаная запазычанасць па падатковых плацяжах у бюджэт у 11,6 млрд. рублёў.

Для забеспячэння своечасовага паступлення падатковых абавязальніцтваў у бюджэт, паведамляе прэс-цэнтр, абласныя інспекцыі МПЗ ужываюць меры прымусовага спагнання плацяжоў, прадугледжаныя заканадаўствам. За студзень—красавік 2009 года прад'яўленая да спагнання запазычанасць на агульную суму 142,5 млрд. рублёў, спагнана 55,5 млрд. рублёў. Доля прымусовага спагнання ў агульнай суме паступленняў складае 6%.

Падатковымі органамі вобласці ў студзені—красавіку праведзена 2.765 праверак выканання заканадаўства. Па выніках праведзеных праверак дадаткова прад'яўлена да выплаты 13,5 млрд. рублёў падаткаў, пені і адміністрацыйных штрафаў. Спагнана 4,7 млрд. рублёў, што склала 1,2% у прыбытках бюджэту.

Праверкі, якія праводзяцца, абгрунтаванасці залічэння (вяртання) падатку на дададзеную вартасць прадухілілі незаконнае вяртанне з бюджэту 2,9 млрд. рублёў, паведамляе прэс-цэнтр МПЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках