26 лiстапада 2024, aўторак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўлады вырашылі знесці 90% дамоў прыватнага сектара

20

Жыхарам дамоў, якія будуць зносіць, Менгарвыканкам прапаноўвае пераехаць за мяжу беларускай сталіцы.

90% дамоў сядзібнай забудовы ў Менску неабходна знесці, заявіў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве Менгарвыканкама Сяргей Казлоўскі 20 мая на другой міжнароднай канферэнцыі «Камерцыйная нерухомасць у Беларусі: магчымасці і перспектывы для інвестараў», піша БелаПАН.

Па словах С.Казлоўскага, 25% жылай тэрыторыі Менска займаюць сядзібныя забудовы. «Гэта дастаткова сур'ёзная фінансавая нагрузка на развіццё рынка будаўніцтва жылля па прычыне таго, што сур'ёзных рэсурсаў для выхаду за межы МКАД у горада няма. Зямельных рэсурсаў для будаўніцтва 2 млн. кв. м жылля ў год практычна няма. У нас адзін рэсурс выкарыстаць землі сядзібнай забудовы», адзначыў начальнік упраўлення.

«Толькі шчасліўчыкі з буйных інвестараў сёння будуюць жыллё без зносу існуючай забудовы», -- заявіў С.Казлоўскі. Па ягоных словах, побач з Менскам плануецца пабудаваць буйны раён сядзібнай забудовы, куды па жаданні будуць перасяляцца жыхары дамоў, якія знясуць.

Акрамя таго, у Менску плануецца рэалізаваць прыкладна 100 буйных будаўнічых праектаў, сярод якіх гасцініцы і спартовыя комплексы, забаўляльныя аб'екты і аб’екты абслугоўвання.

Па інфармацыі прадстаўніка гарвыканкама, плошча прамысловых зон у сталіцы ў 3-4 разы большая, чым у еўрапейскіх гарадах. Стаіць задача «не будаваць у Менску новыя вытворчасці, а выносіць іх за межы горада або ў малыя і сярэднія гарады».

«Па папярэдняй адзнацы з Менска неабходна вынесці прыкладна 200 аб'ектаў вытворчага прызначэння. Неабходна эканамічна, праз падатковую палітыку прымусіць дзеючыя прадпрыемствы, якія неэфектыўна выкарыстоўваюць зямельныя рэсурсы, адмаўляцца ад іх і стварыць магчымасць прывесці на гэтыя тэрыторыі малы бізнэс», -- лічыць С.Казлоўскі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках