25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» патрабуюць вызваліць палітвязняў (Фота)

1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распаўсюдзілі ў Менску плакаты з інфармацыяй аб арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальніках.

Маладыя людзі расклеілі іх у найбольш ажыўленых месцах у цэнтры горада, у цягніках метро, а таксама на прыпынках наземнага грамадскага транспарта, піша сайт jeans-by.com.

Нагадаем, арыштаваны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае з 16 красавіка – ужо 35 дзён. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной справе з ім.

Нядаўна стала вядома, што следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў падоўжылі да 3 чэрвеня. За чатыры месяцы сваякам палітвязняў дагэтуль не дазволілі ні аднаго спаткання.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя вязнямі сумлення.

19 мая Мікалая Аўтуховіча перавялі з Менскага СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама, дзе ён утрымоўваўся дагэтуль, у Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Стан ягонага здароўя пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым ягонае ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі. Аднак, нягледзячы на праблемы з пячонкай, палітвязня пераводзяць назад у следчы ізалятар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках