25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Сямашка: Стаўка ПДВ з 1 чэрвеня можа вырасці да 22%

25

Урад прапаноўвае падвысіць падатак на дадатковую вартасць для абароны ад «непатрэбнага шырспажыву».

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на паседжанні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

«Урад напрацаваў практычна новы блок антыкрызісных мераў» - паведаміў ён, дадаўшы, што даклаў пра яго ўчора прэзідэнту краіны і атрымаў падтрымку.

Паводле словаў У.Сямашкі, «з 1 чэрвеня плануецца на 1,3% да ВУП знізіць падатковую нагрузку на суб'екты гаспадарання».

Тлумачачы прапановы ўрада, У.Сямашка адзначыў, што плануецца адмяніць абаротны падатак, які адлічваецца ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў. «Мы ліквідуем 5-адсоткавы мясцовы збор з продажаў, 3% мясцовага збору са звышпрыбытку на развіццё рэгіёна і на 4% (скароцім з 24% у цяперашні час - ІФ) падатак на прыбытак», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Адзначаючы вызваленне вялікіх сродкаў, якія недапаступяць у бюджэт, У.Сямашка падкрэсліў, што «трэба знайсці, як іх кампенсаваць».

«Прапанова ўрада, я думаю, яна будзе падтрыманая, зводзіцца да таго, што мы хочам павялічыць ПДВ з 18% да 22%», - патлумачыў У.Сямашка. Ён дадаў, што «гэтая цывілізаваная мера дазволіць абараніць рынак ад непатрэбнага шырспажыву (які ўвозіцца ў краіну па імпарце)». Разам з тым, паводле словаў першага віцэ-прэм'ера, гэта будзе з'яўляцца падтрымкай беларускім экспарцёрам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках