25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» патрабуюць вызвалення Аўтуховіча (Фота)

Працягваюцца акцыі ў падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які ўжо больш за месяц трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту.

24 мая акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла каля рынка «Ракаўскі Кірмаш» у Менску. Некалькі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» разгарнулі транспарант «Свабоду Аўтуховічу!» і з дапамогай мегафона распавялі мінакам аб палітвязнях і заклікалі да салідарнасці з імі. Таксама ў гэты час раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй аб галадоўцы Аўтуховіча.

Нагадаем, арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае з 16 красавіка. Зняволены пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках