25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За падвышэнне падатку на дададзеную вартасць заплацяць пакупнікі

1

Эксперты сцвярджаюць, што з падвышэннем падатку на дададзеную вартасць выкліча рэзкі рост коштаў на тавары.

«Гэтая цывілізаваная мера дазволіць абараніць рынак ад непатрэбнага шырспажыву, - ахарактарызаваў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ініцыятыву ўрада падвысіць ПДВ з 18% да 22%. Але паколькі ПДВ уваходзіць у кошт кожнага тавара і паслугі, падвышэнне тут жа ўдарыць па нашых кашальках, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мы закладзем гэтае падвышэнне ў сабекошт, і кошт вырасце, - кажа бізнэсмэн Віктар Лабковіч. - Мінімальнае падвышэнне - гэта 4%. Але ўсе будуць перастрахоўвацца, як у выпадку з далярам пасля 2 студзеня. Афіцыйны курс быў 2760 рублёў, але ўсе лічылі па тры тысячы».

«У першую чаргу вырастуць кошты на паслугі, напрыклад цырульні, хімчысткі. Тут падаражэнне можа быць і большым, чым падвышэнне падатку, - удакладняе старшыня беларускага саюза падаткаплатнікаў Анатоль Трухановіч. - Па законе, вытворцу залічваюць ПДВ, які быў у кошце электраэнергіі, камплектуючых, якія ён купляў, каб вырабіць прадукцыю. А якія выдаткі ў цырульніка, які купіў адзін раз нажніцы і атрымлівае грошы толькі за сваю праца?»

Беларускім заводам і фабрыкам стане складаней прадаваць свае тавары.

«Вядома, гэта робіцца для таго, каб папоўніць бюджэт, але для прадпрыемстваў гэта проста катастрофа, - прызнаўся дырэктар аднаго з дзяржпрадпрыемстваў, які пажадаў застацца неназваным. - Самы вялікі падатак, які ёсць сёння, - гэта ПДВ. Натуральна, падвышэнне адаб'ецца на пакупніках. Але, сапраўды скажу, падняць кошты не так проста: да нас даведзенае патрабаванне, каб кошты раслі максімум на 0,2% у месяц. Значыць, падвышаны падатак пойдзе ў страты».

Да таго ж знізяцца і магчымасці па прасоўванні беларускіх тавараў.

«Мы і так урэзалі свае рэкламныя бюджэты сёлета, - кажуць у адной з беларускіх кампаній. - А цяпер з-за падвышэння ПДВ за рэкламу прыйдзецца таксама плаціць болей».

Падвысіць падаткі падчас крызісу пакуль рызыкнулі толькі ў Латвіі. У снежні мінулага года стаўку ПДВ паднялі з 18 да 21%. Але ўжо праз паўгады ўрад прызнаў сваю памылку: з-за падвышэння коштаў людзі сталі менш купляць, а прадпрымальнікі і ўвогуле ўзгадалі аб тым, што падаткі можна хаваць.

Павялічваць ПДВ збіраюцца ўжо не ў першы раз. З 18 да 20% яго прапаноўвалі падняць яшчэ ў 2007 годзе. Але тады ад такога варыянту адмовіліся менавіта з-за магчымага росту коштаў.

У сваю чаргу Міністэрства фінансаў Беларусі лічыць мэтазгодным планаванае павелічэнне стаўкі падатку на дададзеную вартасць.

Аб гэтым БелТА паведаміў намеснік міністра фінансаў Іван Шунько.

Нагадаем, раней першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка заявіў, што ўрад распрацаваў новы блок антыкрызісных мер. Так, з 1 чэрвеня плануецца знізіць падатковую нагрузку на эканоміку на 1,3% да ВУП за кошт адмены пакінутага 1% збору ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў, асобных мясцовых падаткаў, а таксама паніжэння з 24% да 20% стаўкі падатку на прыбытак. Для кампенсавання выпадальных паступленняў у бюджэт плануецца павялічыць стаўку ПДВ з 18% да 22%. Ва ўрадзе лічаць, што гэтыя меры будуць з'яўляцца падтрымкай беларускім экспарцёрам, дазволяць падвысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў.

Па словах Івана Шунько, якіх-небудзь яшчэ змен у падатковай палітыцы Беларусі з 1 чэрвеня 2009 года не плануецца.

Разам з тым ён паведаміў, што Мінфін скончвае распрацоўку праекту асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2010 год, не ўдакладніўшы пры гэтым, якія менавіта змены ў падатковай палітыцы Беларусі чакаюцца ў будучым годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках