25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў - гэта інтрыгі спецслужбаў

6

Беларускія праваабаронцы заяўляюць, што пасля 40 дзён галадоўкі палітвязень Мікалай Аўтуховіч схуднеў на 15 кілаграмаў.

Па-ранейшаму знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 Менска палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка, затрыманыя 8 лютага. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці), піша «БелаПАН».

16 красавіка М.Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Ён патрабуе ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Аб стане галадаючага і ягоных таварышаў, аб грамадскай кампаніі ў іх падтрымку распавядае праваабаронца Алег Воўчак.

«Чацвёрты месяц Аўтуховіч, Асіпенка і Лявонаў знаходзяцца пад вартай, -- кажа праваабаронца. -- Па тых абвінавачваннях, па якіх іх арыштавалі, - што яны нібыта ўдзельнічалі ў падпалах дамоў начальніка міліцыі і падатковага інспектара - ніякіх следчых дзеянняў не праводзіцца. Мы не выключаем, што гэта інтрыгі спецслужбаў. Думаю, ні генеральны пракурор, ні А.Лукашэнка не ведаюць усіх тонкасцяў гэтай справы. Таму мы, праваабаронцы, паднялі гэтае пытанне перад «Міжнароднай амністыяй», каб арыштаваных прызналі вязнямі сумлення».

Па словах Алега Воўчака, за час галадоўкі Мікалай Аўтуховіч страціў 15 кілаграмаў.

«Аўтуховіч галадае ўжо каля сарака дзён, -- заяўляе Воўчак. -- Яго перавялі ў турэмны шпіталь, каб ацаніць стан здароўя. Паглядзелі - і адправілі назад ў следчы ізалятар, у санчастку. Ён схуднеў на 10-15 кілаграмаў, адчувае сябе дрэнна. Праз вену яму ўводзяць глюкозу, каб падтрымаць арганізм. Але ён пакуль не адмаўляецца ад сваіх патрабаванняў. Ягоная ўмова - вызваліць яго і ягоных таварышаў з-пад варты і весці аб'ектыўную, усебаковую крымінальную справу. Ён ні ў чым не вінаваты і патрабуе вольнага, адкрытага суду - чым хутчэй, тым леей. Вельмі актыўна падтрымала яго моладзь - пачалі праводзіць галадоўкі салідарнасці, пікеты. Мы бачылі, як на працягу 10-15 дзён пікетуючыя кожны дзень выходзілі на вуліцы з партрэтамі арыштаваных. Мікалай перадаваў усім прывітанне і дзякаваў за салідарнасць – гэта вельмі важна для яго».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках