26 лiстапада 2024, aўторак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На біржы курс даляра вырас на 11 рублёў, попыт у пяць разоў перавысіў прапанову

7

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 26 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2.760 рублёў.

Як піша БелаПАН са спасылкай на дадзеныя БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 28 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 43 млн. 937 тыс. (попыт — 43 млн. 760 тыс., прапанова — 8 млн. 734 тыс.).

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 621 млн. 654 тыс. (попыт — 621 млн. 657 тыс., прапанова — 471 млн. 772 тыс.), а курс вырас на 0,08 рубля і склаў 88,61 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 9 млн. 718 тыс. (попыт — 9 млн. 720 тыс., прапанова — 1 млн. 682 тыс.), а курс вырас на 1 рубель і склаў 3.849 рублёў за еўра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках