25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады не знайшлі грошай на антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС

6

Віцэ-прэм'ер урада Андрэй Кабякоў заяўляе, што Беларусь вядзе актыўныя знешнія запазычанні, і стаць актыўным донарам фонду ЕўрАзЭС, які ствараецца, «было б не вельмі паслядоўна».

Пра гэта ён заявіў 27 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Тэма нумар адзін - гэтае атрыманне апошняй траншы ў памеры $500 млн з расейскага дзяржкрэдыту на $2 млрд, разлічанага на 2008-2009 гады», - сказаў А.Кабякоў.

Паводле яго словаў, «мы чакаем, што канчатковае рашэнне будзе прынятае ў хуткім часе, усе рашэнні падрыхтаваныя». «Беларускі бок гатовы падпісаць крэдытную дамову 28 траўня», - дадаў ён.

Кабякоў таксама паведаміў, што беларускія ўлады па-ранейшаму разлічваюць на даванне значных аб'ёмаў запазычанняў у расейскіх рублях - у выглядзе аперацыі своп ці крэдыту.

«Пытанне па свопу знаходзіцца ў стадыі абмеркавання», - сказаў віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён падкрэсліў зацікаўленасць беларускага боку, якая захоўваецца, у павелічэнні долі нацыянальных валютаў ва ўзаемных разліках з Расеяй.

Таксама ён падкрэсліў, што Беларусь прыме «пэўны, але не вельмі істотны ўдзел» у фармаванні антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Па антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС мы яшчэ вызначаемся. Прапановы ёсць, але ключавымі донарамі мы не будзем», - сказаў ён.

Кабякоў патлумачыў, што «Беларусь вядзе актыўныя знешнія запазычанні, і стаць актыўным донарам фонду, які ствараецца, было б не вельмі паслядоўна. Але нейкі ўдзел павінен быць забяспечаны».

Акрамя ўсяго іншага, Кабякоў заявіў, што не чакае адстаўкі ўрада і не мае намеру пакідаць Беларусь.

«У мяне няма планаў з'ехаць з Беларусі», - сказаў А.Кабякоў, адказваючы на пытанне пра магчымасць яго ад'езду з Беларусі ў Маскву ў выпадку адстаўкі ўрада Беларусі.

«Я у Беларусі з 1963 года і мне няма неабходнасці з'яжджаць», - сказаў віцэ-прэм'ер, пацвердзіўшы, што ён нарадзіўся ў Маскве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках