25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДІПЧ АБСЕ адмовіўся разглядаць прапановы дэмакратычных сіл

3

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не будзе разглядаць прапановы па змене Выбарчага кодэкса Беларусі, падрыхтаваныя экспертамі і ўзгодненыя суб'ектамі дэмакратычнай кааліцыі.

Аб гэтым заявіў кіраўнік офіса АБСЕ у Менску, амбасадар Ханс-Йохен Шміт 27 мая на сустрэчы са сустаршынём Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) Анатолем Лябедзькай. «Спадар Шміт паведаміў, што эксперты БДІПЧ і Венецыянскай камісіі маюць намер разглядаць прапановы і даваць заключэнне толькі на прапановы беларускіх улад», - паведаміў Анатоль Лябедзька.

Па меркаванні беларускага палітыка, «гэта выглядае, па меншай меры, не лагічна». «Выбары - гэта палітычны працэс, непасрэдным удзельнікам якога з'яўляюцца палітычныя партыі. Хтосьці піша правілы для партый, але пры гэтым не мае намер прымаць да ўвагі прапановы саміх палітычных структур», - сказаў ён.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што прапановы па змене і дадатку Выбарчага кодэкса былі падрыхтаваныя АДС у шчыльным узаемадзеянні з экспертамі. «Яны былі перададзеныя ў БДІПЧ як узгодненая пазіцыя ўсіх апазіцыйных палітычных структур Беларусі», - падкрэсліў сустаршыня АДС.

Па словах Анатоля Лябедзькі, ён не ведае, у якой ступені амбасадар Шміт «рэтранслюе» пазіцыю БДІПЧ і АБСЕ. «Але яна мне падаецца алагічнай і хібнай», - заявіў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках