25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці. Дзень трэці (Фота)

2

Ва ўдзельнікаў акцыі салідарнасці атрымалася прастаяць з партрэтамі на Кастрычніцкай плошчы цэлых паўгадзіны.

Сёння ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу традыцыйна вышлі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладога Фронту», «Маладой Беларусі». Апазіцыянеры трымалі партрэты палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама расцяжкі «Свабоду палітвязням!», нацыянальны і еўрапейскі сцягі.

Праз 5 хвілінаў на плошчы з'явіліся міліцыянты, якія праз мегафон абвесцілі, што акцыя несанкцыянаваная, хаця існуе пастанова Вярхоўнага суда аб тым, што грамадзяне, якія стаяць на вуліцы з партрэтамі, не парушаюць закон аб масавых мерапрыемствах. На падаўленне акцыі былі кінутыя дзясяткі супрацоўнікаў АМАПа, якія традыцыйна ўзялі ў кола пратэстоўцаў і выціснулі з Кастрычніцкай плошчы.

У адказ маладыя апазіцыянеры селі на зямлю з партрэтамі палітвязняў. Такім чынам, у атачэнні амапаўцаў, яны праседзелі на працягу паўгадзіны. Затым маладыя людзі былі адціснутыя супрацоўнікамі міліцыі за будынак Палаца Рэспублікі.

Нагадаем, што актывісты апазіцыі заклікаюць беларусаў выходзіць кожны дзень, у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска ў знак падтрымкі палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Адзін з палітвязняў, лідэр прадпрымальнікаў і ветэран Афганскай вайны Мікалай Аўтуховіч трымае ў турме бестэрміновую галадоўку пратэсту, якая, улічваючы цяжкі стан яго здароўя, сур'ёзна пагражае яго жыццю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках