25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пражытачны мінімум па-беларуску: Жанчынам належыць хадзіць пяць гадоў у адной сукенцы (Табліца)

64

У бюджэце пражытачнага мінімуму, які вызначае дзяржава, усё распісана па пунктах: колькі адсоткаў сумы павінна сыходзіць на розныя выдаткі.

Ільвіную долю складае харчаванне. Бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) не хапае нават на мінімум прадуктаў, вызначаны заканадаўствам. У траўні чыноўнікі павялічылі бюджэт. Праўда, не моцна - з 234 тысячаў да 243, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 траўня павялічыўся на 3,9% у параўнанні з БПМ у коштах снежня 2008-га. Настолькі ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамогаў сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсіяў, а таксама надбаўкі і падвышэнні, вызначаныя да пенсіяў асобных катэгорыяў пенсіянераў», - адзначыла Тамара Рак, начальнік аддзела комплексных праблемаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Мінпрацы.

Такі сціплы дадатак да бюджэту пражытачнага мінімуму наўрадці дапаможа. Грошай не хапала на мяса, і дзевяць тысячаў, якія дадаліся справы не паправяць. З траўня перад беларусамі стаіць задача апрануцца, пракарміць і палячыць сям'ю, аплаціць камуналку… за 104 700 тыс. руб. у месяц.

Выходзіць, праязны на месяц трэба нейк набыць за 15 тысяч. Прыйдзецца абраць адзін від транспарта. З аплатай «камуналкі» таксама складаецца цікавая сітуацыя. У апошняй жыроўцы шмат якія беларусы пабачылі суму, блізкую да 130 тысячаў рублёў. Калі падзяліць на траіх, дык вылучаных урадам грошай якраз хопіць. Але ж трэба яшчэ заплаціць за тэлефон, за электрычнасць па лічыльніку, а гэта не прапісана ў жыроўцы. Нават калі дадаць сюды суму 970 рублёў, якая належыць на ўнёскі і плацяжы, бюджэту не хопіць на пражытачны мінімум.

На лекі па БПМ беларусу належыць выдаткоўваць 5 100 рублёў у месяц. За гэтую суму можна набыць хіба што пару пакуначкаў гарачкапаніжальнага. Ці адну ўпакоўку сіропу ад кашля.

Мабыць, пры складанні бюджэту ў камісіі не было жанчынаў. Таму што ніводная з іх не забылася б, што раз у месяц у працаздольнай жанчыны ўзнікае яшчэ адзін артыкул выдаткаў. І ігнараваць яго не атрымаецца, як ні спрабуй. Паколькі пяць тысячаў нам вылучаюць «на лекі і сродкі гігіены», выходзіць, трэба выбіраць - ці тое, ці другое. Дарэчы, пачак пракладак каштуе каля 10 тысячаў рублёў. Гэта значыць удвая даражэй, чым дазваляе БПМ.

Шопінг па новым бюджэце павінен стаць для беларусаў сапраўдным «святам». Бо большасць прадметаў адзення можна набываць сабе раз у некалькі гадоў. У год на шопінг беларусам належыць 480 тысячаў рублёў. Часцей за ўсё беларускам можна набываць калготкі: 7 параў на год. Аднак, далей у табліцы, якую склалі клапатлівыя беларускія заканадаўцы, жыхаркам Беларусі прапанавана эканоміць. Адзін станік на год. І шэсць майткоў на два гады. Адны зімовыя боты - на пяць гадоў, адны восеньскія паўбоцікі на чатыры гады, па пары басаножак і летніх туфляў на паўтары гады. Адна баваўняная сукенка на 2,5 гады і адна паўшарсцяная - на зіму. Насіць прыйдзецца акуратна, бо купіць новае можна раз у пяць гадоў. Так што праблема выбару абутку вырашаецца сама сабой.

Нават калі пакінуць убаку пытанне грошай, беларускія нормы створаныя не для звычайных людзей, а для ўяўных. З такім мінімумам паспрабуй пражыць.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках