25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праходзяць аўтапікеты памяці выкрадзенага генерала Захаранкі

3

6 мая ў сталіцы Беларусі з'явіліся аўтамабілі, на шыбы якіх налепленыя фотаздымкі Юрыя Захаранкі, выкрадзенага 7 мая 1999 года.

«Гэта адна з даступных форм інфармавання людзей аб праблеме, якая баліць і сыходзіць крывёй вось ужо 10 год, — сказаў кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. — Пакуль аб выкрадзеных памятаюць, беларуская палітыка будзе заставацца маральнай. Калі мы замоўкнем, значыць, абыякавасць і прыстасаўленства цалкам запоўнілі сэрцы людзей. З такім «спажывецкім кошыкам» Беларусь ніколі не стане дэмакратычнай еўрапейскай краінай».

Былы міністр унутраных спраў і адзін з лідэраў апазіцыі Юрый Захаранка знік у маі 1999 года.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі, сярод якіх былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка, экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках