25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ульяна Захаранка: «Ну, не паладзіў з царом… За што ж забіваць?»

7

Улады так і не адказалі маці зьніклага 10 год таму экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыяй Захаранкі, куды дзеўся ейны сын.

7 траўня, у дзень угодкаў гвалтоўнага зьнікненьня генэрала Юрыя Захаранкі, прадстаўнікі дэмсілаў Гомельшчыны наведаюць ягоную маці Ўльяну Рыгораўну, якая жыве ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. Сёлета ў лютым ёй споўнілася 85 гадоў, дзесяць зь якіх яна ўсё чакае зьніклага сына.

«Мае думкі толькі пра Юру, каб яго дачакацца. З-за гэтага я перажываю й хварэю. Людзі мяне супакойваюць, каб я ня плакала. Кажуць, што ён жывы й вернецца. Я таксама думаю: ня можа быць, каб узяць і забіць чалавека. Ён жа нікога не абакраў, не забіў. Ну, не паладзіў з царом… Я думаю, каб узяць ды ліст напісаць Лукашэнку – хай бы вы пашкадавалі мяне перад сьмерцю і сказалі: дзе ж мой сынок?» – кажа Ўльяна Захаранка.

Заўтра а 17-й гадзіне ў абласным цэнтры, а таксама ў іншых городох Беларусі адбудзецца ланцуг салідарнасьці з зьніклым генэралам Захаранкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках