25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Думаю, што мне час наведацца ў Венесуэлу»

13

Аляксандр Лукашэнка, які наведаў ў канцы красавіка Італію і Ватыкан, у інтэрв'ю агенцтву «Рэйтэр» паведаміў аб планах наступных замежных візітаў.

«Планаў у мяне нямала, — сказаў беларускі кіраўнік. — Для мяне трэба перш за ўсё разабрацца тут са сваімі паездкамі ў межах ЕўрАзЭс, АДКБ і СНД. Я думаю, што ў Расейскай Федэрацыі я хуткім часам буду. Я думаю, што на Блізкім Усходзе ў нас ёсць шэраг момантаў. Думаю, што мне час наведацца ў Венесуэлу. Ёсць пытанні, застапарыліся некаторыя справы. Трэба на месцы прымаць рашэнні разам з Уга Чавесам. У нас там велізарныя праекты», піша БелаПАН.

Лукашэнка не выключыў, што, «можа быць, хуткім часам пазначыцца нейкі заходні вектар». «Калі будуць такія прапановы і дамоўленасці, я, вядома, з задавальненнем буду працаваць у гэтым напрамку», — сказаў ён.

Па словах А.Лукашэнкі, задумы вельмі вялікія, аднак «унутраная сітуацыя патрабуе, каб «прэзідэнт» знаходзіўся ў Беларусі, асабліва эканоміка». «Мы ў Беларусі вельмі шмат працуем зараз, таму я не імкнуся настойліва планаваць або ініцыяваць паездкі. Нам трэба тут займацца зараз унутраным становішчам», — падкрэсліў А.Лукашэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках