25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік офіса АБСЕ у Беларусі падтрымаў удзельнікаў галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі

Кіраўнік офіса АБСЕ у Беларусі падтрымаў удзельнікаў галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі

Кіраўнік прадстаўніцтва АБСЕ у Беларусі Ханс-Йохен Шміт наведаў удзельнікаў бестэрміновай галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, якая праводзіцца ў офісе Партыі БНФ.

Ханс Йохен Шміт выказаў падтрымку актывістам «Маладога Фронту», якія галадаюць вось ужо чацвёртыя суткі, паведамляе сайт mfront.net.

«Мы распавялі дыпламату аб галадоўцы, аб ейных ўдзельніках, аб нашым самаадчуванні. Вельмі прыемна, што прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій звяртаюць увагу на гэтыя вострыя пытанні», растлумачыла намеснік старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка.

Нагадаем, 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, якіх дагэтуль утрымліваюць у менскім СІЗА №1.

У знак пратэсту супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Патрабуючы свайго вызваленні і вызвалення сваіх таварышаў – Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, ён галадае ўжо 21-е суткі.

4 мая палітычныя і грамадскія дзеячы абвясцілі аб бестэрміновай галадоўцы салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. У галадоўцы прымаюць удзел ужо больш за 20 вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў, як у Беларусі, так і за мяжой.

Актывісты Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Андрэй Цянюта, Арцём Дубскі, Яўген Скрабец, Глеб Сноркін і Ірына Губская галадаюць бестэрмінова і знаходзяцца ў будынку Ўправы Партыі БНФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках