25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрыне перад «Дажынкамі» адключылі ваду на тры месяцы

8

Практычна ўвесь райцэнтр застанецца без гарачага водазабеспячэння амаль на квартал па рашэнні мясцовых улад.

Начальнік кацельнай гаспадаркі КУМПП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ» Мікалай Ільясюк сказаў, што інакш і нельга. Таму, што перад «Дажынкамі» трэба прывесці ў парадак вуліцы, паведамляе Regiony.by.

«А перад будаўнікамі ў абавязковым парадку павінныя прайсці нашыя спецыялісты, каб памяняць усе магістральныя сеткі. Будзе пракладзена 11,6 кіламетру новых цепласетак. Гэта на прафілактыку тэрміны сціснутыя да двух тыдняў, а ў нашым выпадку гаворка ідзе аб поўнай замене сетак. Мы ўжо злілі ваду і гатовыя рэзаць трубы. Калі рабіць гэта па ўчастках, то нічога не паспеем. А у горадзе зараз працуе ў гэтым напрамку дзевяць падрадных арганізацый», - распавёў Ільясюк «Вячэрняму Брэсту».

Так што не мыцца пад гарачай вадой кабрынчанам прыйдзецца да 31 ліпеня. Зрэшты, па словах Мікалая Ільясюка, калі будзе магчымасць, то ваду стануць падключаць па раёнах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках