25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля УУС Гомельскай вобласці, дзе працаваў генерал Захаранка, прайшла акцыя памяці

1

7 траўня ў Гомелі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правялі каля абласнога упраўлення ўнутраных справаў ланцуг памяці генерала Юрыя Захаранкі.

Месца правядзення акцыі было абрана невыпадкова: экс-міністр унутраных справаў Беларусі Юры Захаранка, які знік 10 гадоў таму, доўгі час працаваў менавіта ў Гомельскім упраўленні міліцыі, перадае «Радыё Свабода».

Падчас акцыі апазіцыянеры перадалі ва ўпраўленне зварот рэгіянальнай кардынацыйнай рады АДС.

«Мы нагадалі ім пра тое, што Захаранка тут працаваў, што іх абавязак - расследаваць справу аб гвалтоўным знікненні міністра. У канцы звароту мы пішам, што цяперашнюю ўладу і грамадзянскую супольнасць Беларусі чакаюць цяжкія выпрабаванні крызісам. І хацелася б, каб палітычнае жыццё ў краіне праходзіла ў цывілізаваным рэчышчы, без уцягвання некаторымі палітычнымі сіламі сілавых структураў у якасці памагатых у сваіх брудных палітычных справах», - заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора.

Таксама 7 траўня ў Гародні актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю памяці, прысвечанай 10-ай гадавіне знікнення Юрыя Захаранкі. Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Юры Істомін.

«Я лічу, што наш маральны абавязак - адзначыць дату знікнення Юрыя Захаранкі. Улічваючы тое, што мясцовыя ўлады не дазваляюць правядзенне пікетаў, мы вырашылі арганізаваць акцыю ў іншым фармаце: па горадзе ездзілі дзесяць машын, на вокнах якіх знаходзяцца налепкі з інфармацыяй пра зніклага», - адзначыў актывіст.

Нагадаем, генерал Юры Захаранка знік пры нявысветленых абставінах 10 гадоў таму. Міжнародная супольнасць лічыць, што да выкрадання былога міністра ўнутраных справаў маюць непасрэднае дачыненне асобы з блізкага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках