25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Dziennik»: Еўразвяз братаецца з беларускім фюрэрам

9

Былы палітвязень Аляксандр Казулін даў інтэрв'ю польскай газеце «Dziennik».

Адказваючы на пытанні журналіста ўплывовай польскай газеце «Dziennik», палітык Аляксандр Казулін заявіў, што Лукашэнка не зрабіў ні аднаго кроку ў бок дэмакратызацыі і еўрапейскіх свабод.

Беларусь запрошаная ва «Ўсходняе Партнёрства». Лукашэнка сімвалічна вярнуўся на еўрапейскія салоны - сустрэўся з рымскім папай Бенедыктам 16. Вы расчараваныя?

– Таму, што грэшнік сустракаецца з Папай трэба толькі цешыцца. Пры ўмове, што ён гатовы раскаяцца. Грэшнік, аб якім ідзе гаворка, аб сваіх грахах не хвалюецца. Зусім наадварот - Лукашэнка адкрыта заяўляе, што не збіраецца мяняць існуючую палітыку, не збіраецца праводзіць сістэмныя рэформы, а апазіцыянераў называе «ворагамі народа». Выглядае гэта такім чынам, як быццам каталіцкі Касцёл блаславіў дыктатуру.

Відавочна, Лукашэнку атрымалася пераканаць Папу рымскага і Захад, што на Беларусі нешта мяняецца...

– Пазіцыя Захаду нагадвае мне Понція Пілата. Еўропа як бы кажа: «Я мыю рукі з нагоды таго, што адбываецца ў тваёй краіне. Рабі там што хочаш. Мне важны толькі мой інтарэс».

Палітыкі ЕЗ запэўніваюць, што ізаляцыя Беларусі ні да чаго не прывяла. Неабходна паспрабаваць нейкім іншым чынам. Адсюль ідэя прыцягнуць Беларусь да «Ўсходняга партнёрства».

– Еўропа ніколі не праводзіла палітыкі ізаляцыі Беларусі. Скажам шчыра - візавыя абмежаванні для некалькіх дзясяткаў чыноўнікаў - гэта, хутчэй, маральная дэманстрацыя. 50% нашага тавараабароту прыходзіцца на дзяржавы Еўропы. Аб якой ізаляцыі ідзе гаворка?

Але хаця б тое, што мы зараз сядзім і размаўляем, гэта мусіць знак, што нешта змянілася?

– А калі мы не маглі размаўляць?

Калі Вы былі ў турме.

– І што, я цяпер павінен скакаць ад радасці, што гэтае пекла доўжылася два гады, а не пяць? Гэта даказвае нейкія змены? Ніхто не ўзгадвае 1995г., калі Лукашэнка адкрыта казаў, што гітлераўская Германія для яго - узорная дзяржава. А фюрэр - узорны прэзідэнт. І з гэтым чалавекам збіраецца братацца Еўропа.

Можа, варта пайсці на гнілы кампраміс, каб вырваць Беларусь з пад расейскага ўплыву.

– Расейскі ўплыў у Беларусі нязменны ўжо некалькі стагоддзяў. Калі хтосьці сцвярджае, што яму атрымаецца змяніць гэта на працягу некалькіх год, то ён або наіўны або ілжэ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках