25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда ставіць антырэкорды: такога росту яшчэ не было

7

Толькі за красавік адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі вырасла амаль у 1,5 разы.

У студзені-красавіку 2009 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склала $2072.8 млн (супраць $673.5 млн у студзені-красавіку 2008 года і $1432.9 млн у студзені-сакавіку 2009 года), сведчаць дадзеныя Нацбанка. Такім чынам за красавік адмоўнае сальда павялічылася на 44,6% ($639,9 млн). Пры гэтым у студзені-красавіку бягучага года ў параўнанні з студзенем-красавіком мінулага дэфіцыт гандлёвага балансу вырас у 3 разы, паведамляе АФН.

У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $2520.0 млн. (рост у 2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года), паслугамі – станоўчае ў памеры $447.2 млн. (зніжэнне на 21%).

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслугаў знізіўся за чатыры месяца на 39% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $15260.2 млн. Экспарт тавараў і паслугаў знізіўся на 45,8% да $ 6 593.7 млн., імпарт скараціўся на 32,6% да $8666.5 млн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках