25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх чыноўнікаў не атрымалася ўгаварыць Расспажыўнагляд зняць санкцыі

14

Эксперты Расеі і Беларусі ў сераду правялі ў Маскве кансультацыі па пытаннях малочнай прадукцыі з Беларусі, якая забароненая для ўвозу і абарачэння ў РФ.

Пра гэта паведаміў напярэдадні «Інтэрфаксу» кіраўнік Расспажыўнагляда, галоўны дзяржаўны урач РФ Генадзь Анішчанка.

"Ідзе пошук рашэнняў, якія забяспечылі б захаванне расейскага заканадаўства", - сказаў Анішчанка, дадаўшы, што кансультацыі працягнуцца ў чацвер.

Паводле яго словаў, у цяперашні час рабіць прагноз аб тэрмінах, калі беларускае малако можа вярнуцца на расейскі рынак цяжка.

"У іх быў год, каб спакойна, без надрыву прывесці ўсё ў адпаведнасць з расейскім заканадаўствам. Не захацелі. Як можна за іх прагназаваць - хутка ці не хутка?" - сказаў Г.Анішчанка.

"Застаецца шкадаваць, што ўсё гэта можна было вырашыць даўно, не ствараючы дадатковай праблемы для вытворцаў. Часу было больш чым дастаткова", - сказаў суразмоўца. Ён паведаміў, што ў кансультацыях прымаюць удзел упаўнаважаныя эксперты двух краінаў.

У цяперашні час практычна ўся малочная прадукцыя беларускай вытворчасці, акрамя 56-60 найменняў, забароненая для ўвозу на тэрыторыю Расеі. Раней на расейскі рынак пастаўлялася больш за 1 тыс. найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі.

Прычына ўвядзення забароны звязаная з тым, што беларускія вытворцы не перааформілі дазваленчую дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі расейскага тэхнічнага рэгламенту, якія набылі сілу яшчэ ў снежні 2008 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках