25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар ЕЗ Беніта Ферэра-Вальднер хоча сустрэцца з Лукашэнкай 22 чэрвеня

7

Камісар Еўразвяза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер прыязджае ў Менск увечары 21 чэрвеня.

Аб гэтым паведаміў часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

Праграма візіту еўракамісара пакуль не паведамляецца. Па словах Хольцапфеля, у дадзены момант вядуцца ўзгадненні, абмяркоўваецца магчымасць сустрэчы еўракамісара з Аляксандрам Лукашэнкай 22 чэрвеня, перадае БелаПАН.

Нагадаем, візіт Ферэра-Вальднер у Беларусь планаваўся на 12 і 13 сакавіка. Аднак напярэдадні, 11 сакавіка, было заяўлена аб яго пераносе.

Першапачаткова ў Еўракамісіі заявілі, што перанос візіту звязаны з «перагружаным графікам еўракамісара». Аднак 7 мая ў Празе Ферэра-Вальднер растлумачыла: за два дні да запланаванага візіту ў тэлефоннай гутарцы яе папярэдзілі аб тым, што беларускі кіраўнік не зможа яе прыняць, паколькі паляцеў у Арменію.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках