25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падлічвае, колькі выдаткавала на ўтрыманне дыктатуры ў Беларусі

47
Расея падлічвае, колькі выдаткавала на ўтрыманне дыктатуры ў Беларусі

Расея ацэньвае прыкладныя страты ад паставак у Беларусь у 2004-2008 гг. прыроднага газу ў $15-16 мільярдаў.

Аб гэтым паведамла ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да ўрада РФ.

Яна патлумачыла, чым абумоўленыя, па адзнацы расейскага боку, дадзеныя страты. Пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь у апошнія гады складалі прыкладна 20 млрд куб. м на год. "Увесь гэты аб'ём прыроднага газу пастаўляўся без выплаты ўсталяванай у Расейскай Федэрацыі экспартнай пошліны, якая складае 30% ад кошту", - адзначыў суразмоўца.

Акрамя таго, дадаў ён, кошт паставак фарміраваўся не на рынкавых умовах, а з улікам дасягнутых бакамі прымальных умоваў. У выніку розніца ў кошце паставак з бліжэйшым суседам Беларусі - Польшчай у апошнія гады дасягала прыкладна $200/тыс. куб. м.

Да прыкладу, калі ў 2004 годзе РФ пастаўляла газ у Беларусь па кошце $47,8/тыс. куб. м, то для Польшчы кошт складаў /умоўна сярэднееўрапейскі кошт/ - $124,8/тыс. куб. м. Такім чынам, розніца ў кошце складала $77/тыс. куб. м. У 2008 годзе розніца істотна павялічылася: кошт на газ для Беларусі склаў $126,8/тыс. куб. м, а для Польшчы - $417,3/тыс. куб. м.

"Страты РФ ад паставак у Беларусь прыроднага газу па ільготных коштах на працягу 2004-2008 гг. ацэньваюцца прыкладна ў $15-16 млрд. Гэтыя страты разлічаныя зыходзячы з аб'ёмаў паставак газу ў Беларусь на працягу апошніх 4 год з улікам розніцы ў кошце з бліжэйшай суседняй краінай Беларусі - Польшчай", - падагульніў суразмоўца.

У якасці прыкладу ён прывёў дадзеныя па 2008 годзе. Беларусь летась закупіла 21,060722 млрд куб. м расейскага газу. Розніца ў кошце газу ў параўнанні з Польшчай склала $290,5/тыс. куб. м. У выніку сума датацый беларускай эканоміцы з боку РФ склала каля $6,1 млрд.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках