25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядведзеў заклікаў Лукашэнку спыніць «мяса-малочную гістэрыку»

43

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі лічыць, што беларускі кіраўнік «паступіў не па-партнёрску», калі нават яму не патэлефанаваў.

Аб гэтым Дзмітрый Мядведзеў заявіў на прэс-канферэнцыі пасля паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ у Маскве.

У нядзелю беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ, растлумачыўшы свой крок "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку адной з краін-удзельніц. Незадаволенасць Менска выклікалі ўведзеныя Расеяй абмежавання на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі.

"Эканамічныя пытанні пажадана разрашаць шляхам непасрэдных кантактаў, а не перавальваючы цяжар адказнасці за двухбаковыя эканамічныя праблемы на шматбаковы фармат, які забяспечвае жыццё і бяспеку ў шэрагу дзяржаваў", - сказаў Мядведзеў.

"У канчатковым рахунку, вядома, гэтае рашэнне нашых партнёраў, мы да яго ставімся спакойна, не драматызуем нічога, упэўненыя, што беларускі бок ацэніць усе перавагі вяртання да абмеркавання пытання аб удзеле і падпісанні дамовы аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання... Спадзяюся, што гэтая мяса-малочная гістэрыка не сапсуе працы па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання", - заявіў прэзідэнт РФ.

Па ягоных словах, Расея - гэта вельмі важны рынак для Беларусі, але пажадана выконваць правілы і квоты на пастаўкі. "І гэта было б увогуле і цэлым тэхнічнае пытанне, якое можна было б разрашыць досыць хутка, калі б не ягоная залішняя палітызацыя, а тым больш жаданне звязаць рашэнне АДКБ з двухбаковым пытаннем", - сказаў Мядведзеў.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Расея падае Беларусі даволі значныя фінансавыя рэсурсы, а Беларусь пастаўляе на тэрыторыю Расеі прыкладна 93% ад агульнага аб'ёму экспарту мяса-малочнай прадукцыі.

"Усе двухбаковыя праблемы павінныя вырашацца падчас кансультацый, якія, строга кажучы, з нашымі беларускімі партнёрамі і вяліся, у тым ліку і па малочнай тэме", - заявіў Мядведзеў. "Гэта тэхнічнае пытанне", - падкрэсліў прэзідэнт РФ, паведамляе NEWSru.com.

«Лукашэнка паступіў не па-партнёрску»

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядведзеў лічыць, што ягоны беларускі калега Аляксандр Лукашэнка паступіў не па-партнёрску, не патэлефанаваўшы яму і не паведаміўшы асабіста аб рашэнні не ўдзельнічаць у саміце АДКБ у Маскве ў сувязі з рознагалоссямі па малочнай праблеме.

"Хацеў бы сказаць, што ў такой сітуацыі звычайна прынята паступаць па-партнёрску. Што гэта знаыць? Не дрэнна б трубку тэлефонную зняць і патэлефанаваць. Так гэта не было зроблена", - сказаў Мядведзеў на прэс-канферэнцыі пасля паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ у Маскве, адказваючы на пытанні журналістаў.

"Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка не тэлефанаваў мне і не казаў мне, што ён збіраецца прыняць рашэнне аб тым, каб не прыязджаць, хоць супрацоўнікі ягонай адміністрацыі тэлефанавалі нам", - паведаміў прэзідэнт РФ.

У нядзелю беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ, растлумачыўшы свой крок "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку адной з краін-удзельніц. Незадаволенасць Менска выклікалі ўведзеныя Расеяй абмежавання на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі. Расспажыўнагляд спачатку забараніў увоз амаль 500 найменняў, а потым - яшчэ 800 з-за таго, што беларускія вытворцы не перааформілі дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі техрэгламента па малацэ.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках