25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе адстаўку Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Беларусі

284
Расея рыхтуе адстаўку Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Беларусі

Расейскае кіраўніцтва не збіраецца ісці на кампрамісы з беларускімі ўладамі, а рыхтуецца да цвёрдага супрацьстаяння. У Крамлі заяўляюць прама: "Верагодна, некаму надакучыла быць прэзідэнтам Беларусі".

Аб гэтым паведамляе 15 чэрвеня расейская газета "Коммерсант" у матэрыяле "Вредность за молоко", які прысвечаны вынікам нядзельнага саміту АДКБ і адмове ад удзелу ў ім беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкай.

"На ўчорашнім саміце лідэры сямі краін — удзельніц АДКБ планавалі прадэманстраваць, што яны здольныя не толькі прымаць рашэнні, але і аператыўна іх выконваць, — піша газета. — Аднак трыўмфальнае падпісанне шырока разрэкламаванага пагаднення аб КСАР (Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання) было пад пагрозай зрыву з-за канфлікту Масквы і Менска, апафеозам якога распачатая тыдзень таму "малочная вайна".

У Крамлі да апошняга моманту не верылі, што А.Лукашэнка адмовіцца ўдзельнічаць у саміце, на якім да ягонай краіны па ратацыі павінная была перайсці пасада старшыні АДКБ, адзначае газета. "Перадавая група супрацоўнікаў пратакольнай службы і службы бяспекі Лукашэнкі знаходзілася ў расейскай сталіцы ажно да ўчорашняй раніцы і нават прыглядала падыходзячы рэстаран для ўрачыстай вячэры прэзідэнтаў. Непазбежнасць скандалу ў Крамлі канчаткова ўсвядомілі ў нядзелю раніцай, калі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі раптам адбылі на радзіму", — піша выданне.

"Для нас гэта было вельмі нечакана. Мы разлічвалі, што стварэнне КСАР стане цэнтральнай тэмай саміту, а замест гэтага ўсіх цікавіць адно — чаму не прыехалі беларусы,— панаракаў у гутарцы з "Ъ" прэс-сакратар ОДКБ Віталь Стругавец.— Мы чакалі праблем ад каго заўгодна, толькі не ад Менска".

Як піша газета, "учора стала зразумела, што АДКБ, якую Расея пазіцыянуе ў якасці галоўнай прылады забеспячэння бяспекі ў шырокім рэгіёне ад Беларусі да Цэнтральнай Азіі, сама з'яўляецца ўразлівай. Прычым пагроза дзейнасці арганізацыі зыходзіць ад яе жа ўдзельнікаў".

Прабачаць Менску "публічную дэманстрацыю гэтай слабасці" у Крамлі не маюць намеру. "У нас няма адмысловага засмучэння з нагоды паводзінаў Беларусі. Мабыць, некаму проста надакучыла быць прэзідэнтам гэтай краіны",— сказаў у гутарцы з "Ъ" высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі Дзмітрыя Мядведзева.

"Ужо хуткім часам Масква можа пачаць новы напад на Менск. Гэтым разам — газавы, — паведамляе газета. — Яшчэ ў канцы мая дарадчык амбасады РФ у Беларусі па эканамічных пытаннях Андрэй Кузняцоў заявіў, што Беларусь расплачваецца за расейскі газ не ў поўным аб'ёме. "Кошт на газ у першым квартале павінны быў складаць 210 даляраў за тысячу кубаметраў, аднак аплата ідзе ў межах 150", — сказаў дыпламат.

"Пытанне аб кошце на газ для Беларусі абмяркоўваўся Дзмітрыем Мядведзевымевым і Аляксандрам Лукашэнкай яшчэ ў снежні 2008 года, — адзначае "Ъ". — Тады яны ўмовіліся, што кошт будзе разлічвацца па наступнай формуле: сярэднееўрапейскі кошт з паніжаючым каэфіцыентам 0,8 за вылікам транспартных выдаткаў і экспартнай пошліны. Праўда, у першым квартале 2009 года Менск "не заўважыў" падвышэння кошту на газ са 128 да 210 даляраў за тысячу кубаметраў і аплаціў пастаўкі па ранейшым тарыфе, назапасіўшы за зіму доўг перад "Газпрамам" каля 70 млн. У канцы сакавіка падчас перамоваў двух прэзідэнтаў у Завідава рашэнне, здавалася, было знойдзенае. Масква дазволіла Менску аплачваць расейскі газ па сярэднегадавым кошце каля 150 даляраў за тысячу кубаметраў, прычым перыяд канчатковага разліку быў перанесены на канец года".

Аднак, падкрэслівае "Ъ", гэтая дамоўленасць засталася вуснай. Афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў заявіў учора газеце, што "ніякіх дадатковых змен у кантракт з Беларуссю сёлета не ўносілася". Гэтую акалічнасць Расея можа выкарыстаць як прыладу дадатковага ціску на Менск, патрабуючы выконваць умовы кантракту 2006 года і аплачваць пастаўкі газу паквартальна.

Як паведаміла крыніцу "Ъ" у "Газпраме", у манаполіі ўжо "маюцца фінансавыя прэтэнзіі да беларускага боку ў межах дзеючага кантракту".

Каментуючы магчымыя зваротныя меры беларускага боку, крыніца "Ъ", блізкая да кіраўніцтва РФ, заявіла: "Ціск на нас бесперспектыўны. Мы ўпэўненыя ў сваёй правасці і пойдзем да канца".

Напісаць каментар 284

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках