25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны расейскі малочнік абвінаваціў Беларусь у пастаўках фальсіфіката

21

Таннасць беларускай малочнай прадукцыі тлумачыцца заменай інгрэдыентаў, лічыць выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расеі Ўладзімір Лабінаў.

У інтэрв'ю праграме "Вести недели" тэлеканала "Россия" ён заявіў, што беларускія вытворцы "пайшлі па шляху патаннення кошту прадукта праз замену малочнага тлушча тлушчамі немалочнага паходжання, галоўным чынам тлушчамі трапічных раслін". "І вось гэты вось фальсіфікат, які паступае на расейскі рынак, дазваляе яшчэ ў большай ступені патанняць гатовую малочную прадукцыю", — сказаў Уладзімір Лабінаў.

Па ягоных словах, гэта дае магчымасць адкрыта дэмпінгаваць на расейскім рынку. "Мы, увогуле-та, ставім пад сур'ёзную пагрозу магчымасць добрага, прагназуемага развіцця малочнай жывёлагадоўлі ў Расеі", — сказаў прадстаўнік МСР.

Яшчэ ў пачатку 2007 года Лабінаў прапанаваў увесці мытныя пошліны на малочныя прадукты з Беларусі. "Мы жывем у розных эканамічных рэжымах: Расея — у рынкавых, а Беларусь — у планавай эканоміцы, у паўсацыялізме, дзе сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць субсідуецца дзяржавай, у адрозненне ад нас", — сказаў Лабінаў.

Як паведамлялася, Расея ўвяла забарону на ўвоз і абарачэнне каля 1200 найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі. У мінулую суботу расспажыўнагляд забараніў увоз 600 найменняў беларускай малочнай прадукцыі па прычыне незахавання вытворцамі ў Беларусі новага расейскага тэхнічнага рэгламенту на малако.

У аўторак расейская санітарная служба забараніла яшчэ каля 600 найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі, матывуючы сваё рашэнне выяўленымі парушэннямі ў санітарна- эпідэміялагічнай дакументацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках