25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя па «малочным» пытанні пакрыўдзілася і з'ехала з Масквы

29

Генадзь Анішчанка адмовіўся прыняць беларускую дэлегацыю на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Прынятае рашэнне аб адкліканні дэлегацыі, паведамілі ў эфіры Сталічнага тэлебачання Беларусі.

«Анішчанка ўсумніўся ў паўнамоцнасці беларускай дэлегацыі», - цытуе інфармацыйную праграму «Інтэрфакс» .

Паводле інфармацыі тэлеканала, дэлегацыя «чакала сустрэчы да позняга вечара». У складзе дэлегацыі прысутнічалі прадстаўнікі Мінсельгасхарча Беларусі на чале з намеснікам міністра Міхаілам Савельевым, галоўны санітарны ўрач міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Качан, прадстаўнікі Дзяржстандарта, вытворцы малочнай прадукцыі.

У эфіры тэлеканала па тэлефоне выступіў кіраўнік беларускай дэлегацыі М.Савельеў. «Гэта поўны абсурд! Усе пытанні мы ўчора вырашылі, а гэта (адсутнасць паўнамоцтваў у беларускай дэлегацыі - ІФ) - новая тэма, каб трымаць асноўную», - заявіў М.Савельеў.

Па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Савельева, сустрэча з галоўным санітарным урачом Анішчанкам павінны была адбыцца ў першай палове дня. Аднак да абеду з беларускай дэлегацыяй ніхто не хацеў размаўляць. Тады, сабраўшы дакументы, перамоўнікі рушылі да будынка Расспажыўнагляда.

Аднак унутр будынка іх не пусцілі. Па словах Міхаіла Савельева, усе дакументы беларускім бокам былі падрыхтаваныя. Таму, як распавялі ў эфіры вячэрняй «Панарамы» на першым нацыянальным канале, Савельеў пакінуў дакументы на ганку Расспажыўнагляда.

17 чэрвеня ў каментары, размешчаным на сайце амбасады Беларусі ў Расеі, намеснік міністра нагадаў, што гэта была ўжо другая паездка беларускай дэлегацыі ў Маскву для вырашэння «малочнай» праблемы.

«Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам. У першы раз мы чакалі тры дні, калі нас прыме кіраўнік Расспажыўнагляда. Зараз нас спачатку прынялі добра, мы вызначылі парадак дзеянняў для таго, каб пачаліся пастаўкі беларускай прадукцыі. Дамовіліся 16 чэрвеня сустрэцца і падпісаць неабходныя пратаколы. Аднак зраніцы было заяўлена, што нашая дэлегацыя чамусьці нелегітымная. Хаця ў нас ёсць усе дакументы і паўнамоцтвы. У другой палове дня ў Расспажыўнаглядзе нам ніхто не адказваў нават на тэлефанаванні. Мы прыехалі сюды, нікога няма, на нашыя просьбы звязацца з кіруючымі асобамі адказ быў адзін: яны не дасягальныя», — паведаміў Савельеў.

Нагадаем, што ўвоз у Расею 600 відаў беларускіх малочных прадуктаў быў забаронены Расспажыўнаглядам 6 чэрвеня з-за таго, што на іх не былі аформленыя дакументы ў адпаведнасці з расейскім тэхнічным рэгламентам на малако, якія набылі сілу ў снежні 2008 года. Пазней Расспажыўнагляд заявіў, што забараніў пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў некаторых абласцях Расеі яшчэ па 800 найменнях.

Забарона Расспажыўнагляда з'явілася ў перыяд рэзкага пахаладання адносінаў паміж Масквой і Менскам, выкліканага нежаданнем Расеі выдаваць абяцаны крэдыт у 500 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках