25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель выйшаў за межы 5%-га калідора

6

Сёння кошт валютнага кошыка склаў 1008,014 рубля пры заяўленым максімуме на год у 1008 рублёў.

Курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка вылез за межы адведзенага для яго 5%-га калідора ваганняў на бягучы год, паведамляе АФН.

Нагадаем, на працягу апошніх сямі дзён Нацбанк утрымліваў кошт кошыка паблізу ад верхняй мяжы 5% калідора.

У параўнанні з вызначанай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валютаў знізіўся на 5,0015%.

Па выніках гандлю замежнымі валютамі 18 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 4 рублі і склаў 2836 рублёў, еўра вырас на 10 рублёў і склаў 3960 рублёў, расейскага рубля знізіўся на 0.04 рубля да 91.19 беларускіх рубля.

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 7,02%, да еўра – на 6,95%, да расейскага рубля – на 1,14%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках