25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ: З Беларуссю ёсць няўзгодненыя і негарманізаваныя пазіцыі

1

Адным з найважных накірункаў працы ў межах стварэння Мытнага «саюза» Беларусі, Казахстана і Расеі названая «гарманізацыя тэхнічнага рэгулявання».

Пра гэта заявіла сёння міністр эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіюліна, паведамляе АФН.

«Якраз сітуацыя з Беларуссю паказала, што ў нас тут ёсць пакуль няўзгодненыя пазіцыі, негарманізаваныя ў дастатковай меры. І нам трэба будзе гэта зрабіць яшчэ да перыяду фарміравання Мытнага саюза, а нейкую частку працы выконваць ужо падчас дзейнасці самога Мытнага саюза. Таму што, калі мы разам гандлюем, зразумела, што трэба - правілы і прадукцыя павінны быць адзінымі альбо вельмі блізкімі. І правілы кантролю павінны быць блізкімі, каб не ўзнікала такіх праблемаў, як узніклі, напрыклад, у гандлі малаком», - сказала расейскі міністр.

Акрамя таго, падкрэсліла Набіюліна, тром краінам неабходна таксама «узгадніць механізм збору і размеркавання сродкаў, якія паступаюць ад мытных пошлінаў, каб захаваць баланс усіх інтэрасаў, не страціць нейкія зборы».

«Неабходна не дапусціць прыбыткаў, якія выпадуць з-за адміністравання», - сказаў міністр.

Яна паведаміла, што Расея, Беларусь і Казахстан разгледзяць 25 чэрвеня на паседжанні камісіі Мытнага саюза праект адзінага Мытнага кодэкса трох краінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках