25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: «Партнёры нашыя рэагуюць хваравіта і эмацыйна, але эканоміка ёсць эканоміка»

7

Расейскі прэм'ер-міністр сёння зноў выказаўся на тэму беларуска-расейскіх гандлёвых войн.

Беларусь і Расея дамовіліся ў будучым праводзіць адзіную сельскагаспадарчую палітыку, заявіў сёння Ўладзімір Пуцін. Па ягоных словах, паразуменне па дадзеным пытанні ёсць, трэба толькі гэта ўсё ўвасобіць на практыцы. Прэм'ер яшчэ раз пацвердзіў, што на сённяшні момант бакам атрымалася ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, звязаныя з пастаўкай малочнай прадукцыі.

«Мы дамовіліся з нашымі беларускімі калегамі аб тым, што будзем праводзіць адзіную сельскагаспадарчую палітыку. Паразуменне ёсць, трэба толькі дамагчыся, каб гэта было рэалізавана на практыцы таксама як і аб'ёмы квот прадукцыі, якая рэалізуецца на нашым унутраным рынку», - сказаў У.Пуцін, словы якога цытуе ПРАЙМ-ТАСС.

Па ягоных словах, беларускія пастаўшчыкі сухога малака перавысілі квоты паставак сваёй прадукцыі на расейскі рынак на 40%, што стварыла цяжкасці для расейскіх вытворцаў малочнай прадукцыі.

Пуцін адзначыў, што ўзровень субсідый для вытворцаў малака ў Беларусі складае 24%, у той час як у Расеі ён дасягае толькі 3%.

«Усе гэтыя перагаворныя працэсы ідуць складана, партнёры нашыя рэагуюць хваравіта і эмацыйна, але эканоміка ёсць эканоміка і мы павінныя выраўноўваць нашыя адносіны ва ўмовах рынка», - заявіў расейскі прэм'ер.

Як паведамляе «Інтэрфакс», Пуцін нагадаў, што міністэрству сельскай гаспадаркі Расеі атрымалася дамовіцца з беларускімі калегамі аб тым, што ў другім-трэцім квартале яны не будуць пастаўляць у Расею сухое малако, павялічыўшы аб'ёмы паставак сыра, тварагу і іншых тавараў.

«Спадзяюся, што паступова мы будзем усё выраўноўваць, і калі выйдзем на фарміраванне адзінай мытнай прасторы, - то гэта будзе яшчэ адзін крок да гарманізацыі нашых адносінаў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках