25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў усё ж такі пакараюць за акцыю ў памяць аб генерале Захаранке

1

У Гомелі 25 чэрвеня будуць судзіць дэмакратычных актывістаў. 7 мая яны правялі акцыю ў памяць аб выкрадзеным экс-міністры ўнутраных спраў Юрыі Захаранке.

Позвы ў суд атрымалі кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, цёзка зніклага генерала, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрый Захаранка, кіраўнік Гомельскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Анатоль Паплаўны і прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Гомельскі грамадзянскі форум» Пётр Кузняцоў. Каардынатар руху «За свабоду», намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Кацора позву не атрымаў, адзначае сайт ucpb.org.

«Ва ўсялякім разе, пакуль, — Уладзімір Кацора. — Калі яе не будзе, я і так пайду ў суд. Таму што я арганізатар і ініцыятар гэтага мерапрыемства. У пратаколе я паказаў, што калі кагосьці з удзельнікаў акцыі суд падвергне пакаранню, я буду праводзіць сухую галадоўку».

Паседжанне ў судзе пачнецца ў 10.30, актывістаў выклікалі «па канвееры» з інтэрвалам у 15-20 хвілін. Міліцыя Цэнтральнага РАУС склала пратаколы аб парушэнні Закона «Аб масавых мерапрыемствах» (арт.22.34 КаАП) — правядзенні несанкцыянаванага пікету. 7 мая актывісты апазіцыі каля гадзіны прастаялі з партрэтамі Юрыя Захаранкі каля УУС Гомельскага аблвыканкама.

«У гэты дзень такія ж мерапрыемствы прайшлі ў Беларусі і ў іншых гарадах, — адзначыў Уладзімір Кацора. — Наколькі мне вядома, нікога да суду не прыцягвалі, толькі нас. Гэта справа рук гомельскага КДБ. Ён аддае ўказанні, а ўсё робіцца рукамі міліцыі. Так заўсёды і было. У іх галоўная задача — спыніць на корані любую праяву пратэсту і пакараць, каб іншым непанадна было. А па-другое, зараз сацыяльна-эканамічны крызіс і напружанасць расце. Наперадзе ў улады яшчэ вялікія праблемы. На закон яна ўжо не глядзіць».

Нагадаем, што генерал Юрый Захаранка бясследна знік 7 мая 1999 года.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі: былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка, экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках