25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін хацеў «набіць морду» кіраўніку ТБ-канала за Пуціна і Лукашэнку

12

Расійскія СМІ намалявалі неапраўдана змрочную карціну візіту расейскай дэлегацыі ў Менск на мінулым тыдні, заявіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін.

Па словах Паўла Барадзіна, ён ледзь было не «набіў морду», кіраўніку аднаго з каналаў. Хто мог стаць яго ахвярай палітык не ўдакладніў, паведамляе «Эхо Москвы».

Нагадаем, скандал здарыўся 28 траўня з-за нежадання беларускіх уладаў прыняць транш крэдыту ад Расеі ў памеры $500 млн. у рублёвым эквіваленце. Па словах кіраўніка Мінфіна РФ Аляксея Кудрына, адмова быў аргументаваная валютай транша, афіцыйны Менск не задаволілі расейскія рублі. Акрамя таго, Кудрын раскрытыкаваў дзеянні беларускага кіраўніцтва па пераадоленні крызісу як недастатковыя. Міністр фінансаў адзначыў, што беларускі бок зрабіў першапачаткова шэраг крокаў, накіраваных на стабілізацыю ў эканоміцы, аднак затым гэтыя крокі спыніліся.

Таксама расейскімі і беларускімі СМІ у канцы мінулага тыдня была шырока асветленая прамова Аляксандра Лукашэнкі, у якой ён запатрабаваў ад урада краіны «не кланяцца перад Расеяй, а ісці шукаць шчасця ў іншай частцы планеты».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках