25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарская прэса: Лукашэнка фліртуе з Захадам, таму што баіцца

7

Швейцарскае выданне «Tages-Anzeiger» апублікавала артыкул аб візіце камісара Еўразвяза Беніты Ферэра-Вальднер у Беларусь.

Як піша «Tages-Anzeiger», цяпер еўракамісар «жаданая госця для Беларусі». А «апошні дыктатар Еўропы» ў апошні час стаў надзвычай ветлівы да Еўразвяза. Сам Лукашэнка, які папрасіў Ферэра-Вальднер «прыехаць у Менск як мага хутчэй», настойвае, што падобная ветлівасць - не гульня, а «доўгатэрміновы курс».

Па словах аўтара артыкула, гэта зусім новы тон для аўтарытарнага палітыка, вядомага сваёй антызаходняй рыторыкай. Верагодны, што Лукашэнку тэрмінова спатрэбіліся новыя сябры. Ягонаму рэжыму пагражае крах. Беларуская эканоміка працуе па савецкай мадэлі. Прадпрыемствы выпускаюць састарэлую тэхніку. Да крызісу беларускія тавары знаходзілі пакупнікоў пераважна ў Расеі. Цяпер іх экспарт скараціўся напалову, значна знізіліся валютныя запасы краіны.

Як адзначае «Tages-Anzeiger», сёння ў Менску еўракамісар збіраецца прапрацаваць новыя магчымасці супрацоўніцтва з Лукашэнкам. Як далёка можа пайсці гэтае супрацоўніцтва, сама яна, магчыма, пакуль не ведае. У сваіх інтэрв'ю Ферэра-Вальднер выказваецца, як і раней, загадкава: «Беларусы павінныя яшчэ шмат чаго зрабіць. Аднак у іх ёсць шанцы супрацоўнічаць з намі, калі яны зробяць тое, што павінныя».

Флірт Лукашэнкі з Захадам раздражняе Крэмль. Масква разглядае Беларусь не толькі як малодшага брата, які ў адпаведнасці з кланавымі традыцыямі з'яўляецца часткай агульнай сям'і - расейскай імперыі. Гэтая маленькая краіна - вайсковы буфер паміж Расеяй і НАТА. Тут знаходзяцца і элементы расейскай супрацьпаветранай абароны.

Некаторыя назіральнікі лічаць, што Лукашэнка спадзяецца на фінансавую падтрымку еўрапейцаў, у тым ліку ў пытанні аплаты беларускіх газавых даўгоў, лічыць «Tages-Anzeiger».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках