25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі трактарны завод будзе працаваць тры дні ў тыдзень

24

Ужо ў ліпені працоўныя МТЗ пераходзяць на трохдзёнку - прадпрыемству няма куды згружаць прадукцыю.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў адзін з працаўнікоў прадпрыемства:

«Ужо ёсць афіцыйны загад, што ўвесь завод у ліпені будзе працаваць тры дні ў тыдзень. Нам за дні прастою будуць плаціць дзве траціны тарыфнай стаўкі. Гэта зусім мала. Але, як кажуць, хоць кавалак хлеба можна набыць».

Ужо некалькі месяцаў на заводзе ўведзеная чатырохдзёнка. На прадпрыемстве ходзяць чуткі, што са жніўня і зусім ніякай працы не будзе.

На сённяшні дзень многія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаются прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства прыходзіць з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках